Зацветает «папараць–кветка» бгу в мировом образовательном пространстве в помощь студенту-первокурснику. Брошюра

Главная страница
Контакты

    Главная страница



Зацветает «папараць–кветка» бгу в мировом образовательном пространстве в помощь студенту-первокурснику. Брошюра



страница9/10
Дата19.08.2017
Размер2.29 Mb.
ТипПротокол


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
Раздел 10. ТЭСТЫ

І узровень

“Ваганты” – вандроўныя шкаляры


ў пошуках сваіх універсітэтаў
Дапоўніце радок сваімі словамі:

Ды будзь Ты нават паэт Афанасій Фет

Ты павiнен …...................... універсітэт

а) любiць б) не забываць в) паважаць г) шанаваць


Як называлі універсітэты ў старыну:

а) Адукацыйныя цэнтры

б) «Школа для самых вышэйшых навук»

в) Бурса


г) «Рэспублікі вучонасці», «гарады ў гарадах»
Якія словы высечаны на помніку нашаму земляку рэктару універсітэта ў Сант-Яга Ігнату Дамейку ў Чылі?

а) «Няма прарокаў у сваёй Айчыне»

б) «Твая слава ў вучнях!»

в) «Дзякуй за навуку»

г) «Grande аdukator»
У якой краіне знаходзіцца гара Арарат?

а) Арменія

б) Азербайджан

в) Турцыя

г) Грузія
Што такое «філармонія»?

а) кветачка

б) рыба

в) дыска-клуб



г) аркестр
Як перакладаецца слова «баскетбол» – любімы від спорту на філфаку?

а) «кальцо»

б) «карзіна і мяч»

в) «бі-бяжы»

г) «гульня ў мяч»
Якая птушка жыве ў насценным гадзінніку?

а) верабей

б) певень

в) зязюля

г) салавей
Якімі шляхамі ствараліся, на Ваш погляд, універсітэты ў свеце (адказаў можа быць некалькі):

а) Студэнты аб’ядналіся і «запрасілі» выкладчыкаў…

б) Выкладчыкі аб’ядналіся і «запрасілі» студэнтаў…
Што з’яўляецца, па словах Анарэ дэ Бальзака, «ключом» для ўсякага роду ведаў?

а) пытальнік

б) клічнік

в) слова


г) шматкроп’е
Які надпіс зроблены на латыні над уваходам у будынак рэктарата? (Выберыце варыянт):

а) «Сіла чалавека ў веданні і ўменні: Мы вучымся не для школы, а для жыцця»

б) «Дабро пажалаваць»

в) «Вітаем студэнтаў і выпускнікоў роднага універсітэта»

г) «Няхай будзе блаславены кожны, хто ўваходзіць у гэтыя дзверы
і хто выходзіць з гэтых дзвярэй»
Дзе размяшчаецца стылізаваная «папараць-кветка» у Беларускім дзяржаўным універсітэце? (Адказ асабіста выкладчыку)

а) ведаю


б) не ведаю
Што сімвалізуе залацістая галінка на васільковым фоне на афіцыйным геральдычным сімвале – эмблеме Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў адпаведнасці з геральдычным рэестрам Рэспублікі Беларусь за № В–489 ад 19.04.2005 г.:

а) папараць-кветку

б) гусінае пяро пушкінскай эпохі

в) пальмавую галінку

г) галінку бярозы

д) лаўровую галінку


Назавіце кампазітара, які напісаў «Вясельны марш»:

а) Бах


б) Бетховен

в) Моцарт

г) Мендэльсон
У якім месцы ракі ці возера «чэрці водзяцца»:

а) «у ціхім балоце»

б) «у віры»

в) «над берагавой кручай»

г) «у чаратах»
Якая рэлігія зарадзілася ў Індыі:

а) іудаізм

б) хрысціянства

в) уніяцтва

г) будызм
Какую подпись под документами, по обыкновению, любил ставить ректор Казанского университета Лобачевский (в Казанском университете когда-то учился В. И. Ульянов (Ленин)):

а) ректор-профессор

б) ректор-математик

в) ректор-отец-основатель

г) ректор-хозяйственник

д) ректор-исследователь

е) ректор-организатор

ж) ректор-библиотекарь


ІІ узровень

Студэнт – гэта той, хто абпальвае бровы,


седзячы пры святле свечкі ў замкавай келлі над кнігай
Тэма: «Гісторыя універсітэтаў Сярэднявечча. Універсітэты свету».
Якая расліна названа ў гонар заснавальніка Гродзенскай каралеўскай медыцынскай акадэміі?

а) «Манбрэцыя»

б) «Шалфей»

в) «Жыліберцыя»

г) «Herba Violae» («трава фіалкі»)
Калі была адчынена Гродзенская медыцынская акадэмія (Ecole Royale de Medecine a Grodno) і ў прысутнасці якога караля?

а) у 1776 годзе з удзелам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага

б) 16 карсавіка 1803 года заканадаўчым актам імператара Аляксандра I

в) у 1364 годзе па загаду караля Казіміра Вялікага

г) 12 студзеня 1755 года загадам імператрыцы Елізаветы Пятроўны
Запішыце, якія універсітэты былі адкрыты ў названыя вышэй даты?

1) Віленскі

2) Кракаўскі

3) Маскоўскі


а) у 1776 годзе з удзелам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага

б) 16 карсавіка 1803 года заканадаўчым актам імператара Аляксандра I

в) у 1364 годзе па загаду караля Казіміра Вялікага

г) 12 студзеня 1755 года загадам імператрыцы Елізаветы Пятроўны


У якім універсітэце свету не патрэбны затраты на грамадскі транспарт, не дазволена карыстацца аўтамабілямі і практычна з любога месца можна дабрацца на заняткі пяшком ці на веласіпедзе?

а) Варшава

б) Прага

в) Кембрыдж

г) Гарвард
Як назвала А.М. Калантай – першы пасол-жанчына СССР – студэнтаў у сваім аднайменным нарысе?

а) «Студэнты лахматыя і чырвоныя»

б) «Студэнты дапытлівыя і гультаяватыя»

в) «Студэнты актыўныя і безініцыятыўныя»

г) «Студэнты па жаданню» і «студэнты па прымусу»
«Лахматымі» у Сярэднявеччы студэнтаў называлі:

а) у процівагу «белападкладачнікам»

б) за звычай хадзіць «з грывай»

в) на зло «распамажаным» багаценькім

г) з-за адсутнасці грошай на парыкмахерскую
Выберыце, якімі эпітэтамі, на ваш погляд, надзялялілі універсітэты свету:

а) Універсітэт – крыніца ведаў

б) Заканадаўца навук

в) Настаўнік ісціны

г) Храм, карабель ведаў

д) Заслужана можа называцца «Дзяржава навук» – merito dici possit civitas literarum»

е) Святы агмень навукі

ж) Цудоўнае святло жыцця

з) Кузніца кадраў

і) Майстэрня, дзе рыхтуюць настаўніка на векі вечныя

к) Школа будучыні
Які самы стары ў Новым свеце універсітэт стаў alma mater для сямі амерыканскіх прэзідэнтаў?

а) Гарвардскі

б) Вашынгтонскі

в) Чыкагскі

г) Каліфарнійскі
Абвядзіце кружочкам чатыры факультэты ў класічных універсітэтах Сярэднявякоўя:

а) права

б) філасофіі

в) зоркалічэнняя

г) тэалогія

д) медыцыны

е) свободных мастацтваў
Назавіце два першыя сярэднявяковыя універсітэты, якія склаліся на тэрыторыі Еўропы:

а) Балонскі

б) Парыжскі

в) Рымскі

г) Пражскі
Адзначце асноўныя шляхі ўтварэння сярэднявяковых універсітэтаў:

а) спантанна, шляхам міграцыі студэнтаў і магістраў у іншы горад

б) арганізавана (па рашэнню грамадзянскай ці царкоўнай ўлады)

в) «насаджэннем» царкоўных і свецкіх улад

г) пры наяўнасці старых школ
Прадоўжыце радок студэнцкай песні позняга Сярэднявечча «От зори до зори, Чуть зажгут фонари, Всё студенты по улицам ____________»

а) «шляются»

б) «гуляют»

в) «шпацируют»

г) «прогуливаются»

д) «болтаются»

е) «чопорно в мантиях ходят»
Назавіце асноўныя этапы станаўлення сярэднявяковых універсітэтаў:

а) I этап 1158 – 1378 гг.

б) ІІ этап 1378 – XV ст.

в) ІІІ этап – XVст. – XVIII ст.

г) XVIII ст. – XIX ст.
Каму належаць наступныя радкі верша і аб чым яны сведчаць:

Каждый согласен: по праву

Салерно – бессмертная слава!

Целого света стеченье

Туда, чтоб найти исцеленье.

Я полагаю, что верно

Учение школы Салерно

а) Архіпаэт Сярэднявечча аб папулярнасці медыцынскай школы ў Салерно

б) Дэвіз палітыкаў

в) Цытата са Статута Балонскага універсітэта

г) Радкі з закліка аб наборы ў Балонскі універсітэт
Каму давалі клятву вернасці сярэдневяковыя універсітэты?

а) сваёй «alma mater»

б) Папе Рымскаму

в) Роднаму гораду

г) Высокай навуцы
Выніковая праца студэнтаў сярэдневяковага універсітэта насіла назву:

а) Курсавая

б) Дыпломная

г) Магістарская

д) «СУМЫ»
Як называлі сярэднявяковыя універсітэты? (Адказаў можа быць некалькі)

а) Цэнтры «інтэлектуальнай энергіі»

б) «studia generalia»

в) «асяродкі вальнадумства»

г) «расаднікі ерасі»
З якога часу існуюць ва універсітэтах інстытуты рэктара, дэкана?

а) з часоў каля 1240 года

б) з ХХ стагоддя

в) пасля 1921 года

г) пасля 1945 года

Даступнасць адукацыі для простага народа звязана з утварэннем універсітэта:

а) у Празе у 1347 годзе па рашэнню імператара Карла IV

б) у Вене ў 1365 годзе

в) у Кракаве ў 1364 годзе

г) у Венгрыі ў Печы ў 1367 годзе


Бурны рост універсітэтаў у Сярэднявеччы выкліканы (адказаў можа быць некалькі):

а) «Вялікім расколам» у 1378 годзе ў хрысціянскім свеце

б) Узнікненнем сучасных дзяржаў

в) Абуджэннем пачуццяў нацыянальнай самасвядомасці

г) Ініцыятывай новых гарадоў

д) Тым, што прэтэнзіі на ўсеахопнасць навучання ў Балонскім універсітэце выходзілі з моды


Універсітэцкія каледжы утвараюцца:

1) У Парыжы – Сарбона, Наварры і Магдаліны

2) У Оксфардзе – Мертонекі

3) У Кембрыджы – Пітэрхаус

4) У Балонскім універсітэце – іспанскі каледж
а) 1257 г.

б) 1263 – 1264 гг.

в) 1284 г.

г) 1367 г.


Як утварыўся універсітэт у Падуі (1222 г.), у якім пазней вучыўся Ф. Скарына:

а) Зыходам студэнтаў з Балонскага універсітэта

б) Па высачайшаму загаду імператара

в) «Насаджэннем» свецкай уладай

г) Дзякуючы мабільнасці універсітэта

д) У выніку канкурэнцыі гарадоў


Якімі шляхамі былі утвораны універсітэты у Кембрыджы (Англія) і Падуі (Італія)?

а) Спантанна, зыходам студэнтаў і магістраў з Оксфарда і Балонскага універсітэта

б) Каралеўскай уладай

в) Уладай каталіцкай царквы

г) Па рашэнню грамадзянскіх устаноў
Старэйшыя ВНУ у Старым і Новым Свеце знаходзіліся ў краінах Старога Свету і Новага Свету:

1. Балонскі а. ЗША

2. Кембрыдж б. Канада

3. Оксфард в. Італія

4. Сарбона г. Францыя

5. Ягелонскі д. Чылі

6. Гарвард е. Англія

7. Мічыган ж. Польшча

8. Таронта

9. Кліўленд

10. Сант-Яга
Прыведзеныя вершаваныя радкі:

От зори до зори,

Чуть зажгут фонари,

Все студенты

по улицам

шляются.


Они песни поют…
Гэта:

а) Студэнцкая песня XVII – XVIII ст.

б) Эпіграма паэта А.Дзяржавіна на ліцэістаў

в) Верш А.С. Пушкіна ў Царскасельскім ліцэі

г) Радкі са студэнцкага фальклора
Згодна з легендай Оксфард заснаваны за сценамі манастыра, у якім схавалася ад каралеўскага жаніха саксонская прынцэса Фрыдэсвіда. У перакладзе «Оксфард» азначае:

а) брод для жывёлы

б) сцяна кахання

в) бераг ведаў

г) мост сяброўства
Назавіце дакладную дату утварэння адукацыйнай камісіі на землях Беларусі – правобраза сучаснага Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беоарусь

а) 1773


б) 1780

в) 1760


г) 1770
У які час і дзе быў утвораны першы універсітэт у свеце (напрыклад, 1а2б3в4г):

1) Балонскі універсітэт

б) Парыжскі універсітэт

в) Оксфардскі універсітэт

г) Монпелье

а) 1158


б) 1200

в) 1167


г) 1137
У царкве якога універсітэта свету ёсць вітражы, на знешніх вокнах якіх у выглядзе мазаікі прадстаўлены старазапаветныя гісторыі, а на ўнутраных – адпаведныя ім новазапаветныя:

а) Кембрыдж

б) Оксфард

в) Гарвард

г) Карлаў універсітэт у Празу

д) Ягелонскі універсітэт у Кракаве

е) Універсітэт у Тэль-Авіве
Што ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае слова «Біблія»:

а) «дабравесце»

б) «Стары Запавет»

в) «Новы Запавет»

г) «Святае чытанне»

д) «кнігі»

е) «мудрасць»

ж) «жыціі святых»


ІІІ узровень

БДУ: экалогія духу. Гісторыя і сучаснасць


Калі быў заснаваны Беларускі дзяржаўны універсітэт?

а) летам 1855 г.

б) 30 кастрычніка 1921 г.

в) у кастрычніку 1943 г.

г) у маі 1945 г.
Адзначце асноўныя этапы станаўлення Беларускага дзяржаўнага універсітэта:

а) 1921-1925

б) 1925-1943

в) 1943-1960

г) 1960 – сённяшні дзень
Хто быў першым рэктарам БДУ?

а) А.Н. Сеўчанка

б) У.І. Пічэта

в) П.П. Савіцкі

г) У.М. Сікорскі
У складзе якіх факультэтаў пачынаў працаваць Беларускі дзяржаўны універсітэт? (Адказаў можа быць некалькі):

а) рабфак

б) медыцынскі

в) факультэт грамадскіх навук (ФГН)

г) педагагічны
Калі пачалося будаўніцтва універсітэцкага гарадка?

а) у 20-х гг.

б) у 30-х гг.

в) у 60-х гг.

г) у 50-х гг.
Якія ВНУ ў Мінску ўтварыліся на базе БДУ?

а) Мінскі медыцынскі інстытут

б) Мінскі юрыдычны інстытут

в) Беларускі інстытут народнай гаспадакі

г) Мінскі хіміка-тэхналагічны інстытут, які увайшоў
у склад Беларускага політэхнічнага інстытута
Якія культурныя, навуковыя, адукацыйныя ўстановы створаны з удзелам старэйшага універсітэта (адказ можа быць не адзіным):

а) НАН Беларусі

б) Бібліятэка Беларусі

в) Саюз пісьменнікаў Беларусі

г) Філармонія
Хто з’яўляецца аўтарам верша «Беларускаму універсітэту» да гадавіны заснавання БДУ?

а) Якуб Колас

б) Паўлюк Трус

в) Алесь Гурло

г) Пятрусь Броўка

д) Пятро Глебка

е) Яўгенія Янішчыц

ж) Алесь Разанаў

з) Янка Купала
Якая вуліца ў 1922 годзе была перайменавана ва Універсітэцкую?

а) Магазінная

б) Кашарная

в) Аляксандраўская

г) Міхайлаўская
У якім будынку пачаліся заняткі ва універсітэце 31 кастрычніка 1921 года:

а) гімназіі Фальковіча

б) духоўнай семінарыі

в) рэальнага вучылішча

г) фабрыкі «Вікторыя»
Хто прачытаў першую лекцыю студэнтам?

а) рэктар У.І. Пічэта

б) рэктар П.П. Савіцкі

в) прафесар-гісторык Дзм.П. Канчалоўскі

г) вядомы вучоны-этнограф, аўтар трохтомнай працы «Беларусы» Я.Ф. Карскі
На якую тэму была прачытана першая лекцыя ў БДУ?

а) «Пра культуру Міжземнамор’я ў эпоху панавання Рыма»

б) «Юрыдычнае абгрунтаванне пытання аб дэкрэце адкрыцця
універсітэта ў Мінску»

в) «Этнічная культура беларусаў»

г) «Геапалітычнае становішча Беларусі»
Рэальная дапамога якіх расійскіх вучоных з сусветным імем была аказана універсітэту?

а) К.А. Ціміразева

б) А.Ф. Фартунатава

в) У.І. Пічэты

г) заолага М.М. Кулагіна

д) этнографа М.А. Янчука

е) медыкаў Л.С. Мінора, М.Б. Кроля

ж) хіміка Б.М. Бенкергейма


Назавіце першапрычыны заснавання універсітэцкай адукацыі на беларускай зямлі (адказ можа быць не адзін):

а) нацыянальная самабытнасць беларусаў

б) багатая гісторыя этнаса

в) наяўнасць культуры народа

г) дзяржаўнасць
Калі і дзе былі заснаваны першыя навучальныя установы на тагачасных беларускіх землях?

1) Віленскі універсітэт

2) Горы-горацкі земляробчы інстытут

3) Гродзенская каралеўская медыцынская акадэмія

4) Палацкі езуіцкі калегіум
а) 16 красавіка 1803 года дэкрэтам Аляксандра І

б) 1840 – 1864 гг.

в) у 1777 годзе

г) у 1580 годзе


Які першы універсітэт быў заснаваны на літоўска-беларускіх землях?

а) Віленскі універсітэт

б) Варшаўскі універсітэт

в) Смаленскі універсітэт

г) Гора-Горацкая сельгасакадэмія
Укажыце дакладныя гады існавання Віленскага універсітэта:

а) 1803-1863 гг.

б) 16 красавіка (17 чэрвеня) 1803 г. – 1 мая 1832 г.

в) 1803-1914 гг.

г) 1803-1917 гг.
Назавіце найбольш вядомых першых прафесараў Беларускага дзяржаўнага універсітэта:

а) Я.Ф. Карскі

б) У.І. Пічэта

в) А.А. Смоліч

г) М.В. Доўнар-Запольскі

д) У.М. Перцаў

е) М.М. Нікольскі

ж) М.М. Піятуховіч

з) І.І. Замоцін
Хто з’яўляўся рэктарам БДУ ў перадваенныя, ваенныя і пасляваенныя гады?

а) П.П. Савіцкі

б) А.І. Дзякаў

в) Я.П. Каранеўскі

г) І.Ф. Ермакоў

е) У.С. Бабраўніцкі


Напярэдадні 20-гадовага юбілею ў БДУ працавала 6 факультэтаў. Вам неабходна выбраць правільныя адказы:

а) біялагічны

б) хімічны

в) фізіка-матэматычны

г) гістарычны

д) геаграфічны

е) філалагічны

ж) эканамічны

з) філасофскі

і) ваенны


За першыя 20 гадоў работы БДУ падрыхтаваў для Беларусі:

а) 5240 высокакваліфікаваных спецыялістаў

б) 20 000 спецыялістаў

в) 16 000 выпускнікоў

г) 25 000 спецялістаў
Які юбілей БДУ быў «перапынены вайной»? Якія дакументы сведчылі аб яго падрыхтаванасці. Пазначце адказы.

а) запрашальны білет

б) праграма навуковай сесіі

в) фатаграфія ўдзельнікаў

г) зборнік навуковых прац па выніках выступленняў вучоных
Калі і дзе аднавіў работу БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны:

а) у кастрычніку 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой

б) у верасні 1945 г. у Мінску

в) летам 1946 г. у Маскве

г) у 1944 г. у Магілёве
Назавіце імёны Герояў Савецкага Саюза, лёс якіх звязаны з Беларускім дзяржаўным унверсітэтам:

а) Гарошак П.А.

б) Жмуроўскі Д.П.

в) Жолудзеў Н.І.

г) Жукаў Г.К.

д) Зайцаў М.Я.

е) Катлавец М.П.

ж) Кірсанаў А.В.

з) Осіпава М.Б.

і) Парахневіч У.А.

к) Патрын А.Ф.

л) Смушкевіч Я.У.

м) Філімонаў А.А.
Развіццё БДУ ў 50-60-х гадах ХХ ст. звязана з імем А.Н. Сеўчанкі, які з’яўляўся заснавальнікам навуковага кірунку:

а) фізікаў-оптыкаў

б) геалогіі

в) гісторыкаў

г) матэматыкаў
Пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта ў 1950-1980-я гг. звязана з (абвесці кружочкам правільныя адказы):

а) будаўніцтвам галоўнага корпуса БДУ

б) зменамі ў структуры універсітэта

в) развіццём навукі ў 1950-1960-я гг.

г) ростам прафесарска-выкладчыцкага саставу

д) будаўніцтвам студэнцкіх інтэрнатаў

е) адкрыццём навукова-даследчых інстытутаў

ж) адкрыццём новых факультэтаў

з) актыўнасцю студэнцкага жыцця
Хто з народных пісьменнікаў Беларусі вучыўся ў БДУ?

а) Пятрусь Броўка

б) Ніл Гілевіч

в) Іван Навуменка

г) Рыгор Барадулін

д) Іван Чыгрынаў

ж) Іван Мележ

з) Кандрат Крапіва

е) Максім Танк

і) Васіль Быкаў

к) Аркадзь Куляшоў
Існуе выраз, што «русская літаратура вырасла з гогалеўскага шыняля». Пра каго з вучоных-славістаў філалагічнага факультэта могуць сказаць падобнае яго вучні? (Павел Паўлавіч)
Хто з дэканаў, вядучых прафесараў філфака кожную сваю лекцыю пачынаў з вершаванай часткі?

а) Ларчанка М.Р.

б) Воўк А.А,

в) Лойка А.А

г) Слонім І.А.

Хто з прафесараў філалагічнага факультэта з’яўляўся «двойчы доктарам» – доктарам філалагічныых навук і доктарам педагагічных навук?

а) Супрун А.Я.

б) Бурак Л.І.

в) Жыркевіч М.І.

г) Жыдовіч М.А.


Імёнамі якіх прафесараў, выкладчыкаў і пісьменнікаў названы вучэбныя аўдыторыі на філалагіным факультэце?

а) Ларчанкі М.Р.

б) Быкава В.У.

в) Гюлумянц К.М.


Хто з выпускнікоў філалагічнага факультэта з’яўляецца аўтарам верша «Жыў закаханы студэнт»:

а) Пятрусь Броўка

б) Пятро Глебка

в) Алег Лойка

г) Яўгенія Янішчыц
Хто з народных беларускіх пісьменнікаў – выхаванцаў філфака з’яўляўся камандзірам эшалона, якім БДУ у 1944 годзе рэвакуіраваўся са станцыі Сходня пад Масквой у Мінск:

а) І. П. Мележ

б) Кандрат Крапіва

в) П. У. Броўка

г) І.Я. Навуменка

Хто з народных пісьменнікаў Беларусі працаваў у БДУ?

а) Якуб Колас

б) Пятрусь Броўка

в) Янка Купала

г) Ніл Гілевіч

д) Іван Навуменка

ж) Іван Чыгрынаў

з) Рыгор Барадулін

е) Іван Мележ

Знайдзіце адпаведнікі краін прозвішчам паэтаў, якія сталі мэтрамі свабоднага верша?

1) Яніс Рыцос

2) Пабло Неруда

3) Назым Хікмет

4) Артур Лундквіст

5) Поль Элюар

6) Жак Прэвер

7) Максім Танк


а) Грэцыя

б) Чылі


в) Турцыя

г) Швецыя

д) Францыя

е) Беларусь


Як называецца свабодны верш?

а) сілабічны

б) верш у прозе

в) верлібр

г) ода

д) белы верш



е) санет
Хмара ў паэме Ул. Маякоўскага «змяшчаецца»:

а) «над урадлівым полем»

б) «у месяцавым ззянні»

в) «у навальнічным небе»

г) «у сонечным святле»

д) «у портках»


У склад БДУ уваходзяць:

а) Ліцэй БДУ

б) Юрыдычны каледж БДУ

в) Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій (ГИУСТ)

г) Інстытут тэалогіі імя святых Мефодзія і Кірыла

д) Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (РИВШ)


Адметнасцю студэнцкага жыцця 60 – 70-х гадоў ХХ стагоддзя з’яўляецца:

а) СБА (студэнцкія будаўнічыя атрады)

б) «бульба»

в) мастацкая самадзейнасць

г) спорт

Якія прэміі за навуковыя распрацоўкі і педагагічную дзейнасць устаноўлены ў БДУ?

а) Пічэты У.І.

б) Сеўчанкі А.Н.

в) Савіцкага П.П.

г) Лукашова К. І.


У БДУ на сённяшні дзень навучаецца студэнтаў:

а) звыш 24 тысяч

б) звыш 10 тысяч

в) каля 15 тысяч

г) каля 20 тысяч
У БДУ:

а) 17 факультэтаў

б) 3 навукова-даследчыя інстытуты

в) 14 унітарных і вытворчых прадпрыемстваў

г) працуе больш за 8,5 тысяч супрацоўнікаў

д) 400 дактароў наук і 1600 кандытаў навук

ж) навучанне вядзецца па 57 спецыяльнасцях і больш 200 спецыялізацыям
Вучоныя БДУ удзельнічаюць ў навуковых праграмах:

а) «Дызельнае біяпаліва»

б) «Лекавыя сродкі»

в) Распрацоўка дзяржаўных інфармацыйных парталаў

Як называў сябе першы рэктар БДУ прафесар Пічэта У.І.?

а) «пралетарыем розуму»

б) геніем чалавецтва

в) сусветна вядомым вучоным

г) вялікім адміністратарам
Якая дата лічыцца днём нараджэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта?

а) 30 кастрычніка 1921 года

б) 11 ліпеня 1921 года

в) 8 ліпеня 1921 года

г) 15 мая 1943 года

Якія два вядомыя вучоныя стаялі ля вытокаў утварэння БДУ?

а) прыват-дацэнт Растаргуеў П. А.

б) прафесар Доўнар-Запольскі М.В.

в) прафесар Яўхім Карскі, аўтар 3-х томнай працы «Беларусы»

г) граф Апалінарый Мікалаевіч Храптовіч-Буценеў

д) З. Жылуновіч (Цішка Гартны)

ж) Аркадзь Смоліч, прафесар геаграфіі

з) Браніслаў Тарашкевіч, мовазнаўца

е) Максім Гарэцкі, літаратуразнаўца


Пад якой назвай выходзіла насценная газета на рабфаку БДУ?

а) «Голас рабфакаўца»

б) «Пралетарскія кадры»

в) «Голас студэнта»

г) «За выдатную вучобу»
Як называўся кот, якога падарыў пры ад’ездзе на радзіму рэктару БДУ У.І. Пічэце чэшскі вучоны Здэнэк Няедлы?

а) Кот Баюн

б) Кот Прошка

в) Кот Чыча

г) Кот Ненаяда
Які прадмет мужчынскага гардэробу больш за ўсё любіў першы рэктар БДУ У.І. Пічэта?

а) элегантныя касцюмы

б) лакіраваныя чаравікі

в) гальштукі

г) прыгожыя акуляры
З чым у руках часцей за ўсё можна было сустрэць на вуліцы першага рэктара БДУ Пічэту У.І.?

а) з тростачкай

б) з партфелем

в) з кнігай пад пахай

г) з папачкай у руках
Першы рэктар БДУ прафесар Пічэта У.І. займаўся вывучэннем:

а) рымлян

б) старадаўніх цывілізацый

в) археалагічных сховішчаў

г) гісторыі усходніх славян
Хто дабіваўся вяртання бібліятэкі Віленскага універсітэта, калісьці перавезенай у Кіеў, у БДУ?

а) Граф Храптовіч-Буценеў Апалінарый Мікалаевіч

б) Максім Гарэцкі

в) Прыват-дацэнт Чэпуроўскі Я.М.

г) Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч)
Што азначае старадаўняя студэнцкая назва універсітэта, якая ўжываецца як ласкальнае або жартоўнае «Alma mater»

а) «Маці-карміцелька»

б) «Строгая маці»

в) «Ласкавая маці»

г) «Клапатлівая маці»
Як называліся паэтычныя зборнікі універсітэцкіх студэнтаў:

«Універсітэт паэтычны»

«Вёсны»

«Парасткі»



«Вусны»

«Узлёт»


«Першацвет»
Як называлася літаратурнае аб’яднанне паэтаў, якое праіснавала доўгія гады на філалагічным факультэце:

«Узлёт»


«Першацвет»

«Уздым»


«Пегас»
56. У якім узросце паступіў вучыцца ў БДУ у 1926 годзе будучы народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч):

а) у 30-ці гадовым узросце

б) у 15-ці гадовым узросце

в) у 18-ці гадовым узросце

г) у 40-гадовым узросце
Назавіце прозвішча рэктара, які яшчэ да працы ў БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у закупачнай камісіі па лініі «Lend-Liess» у ЗША у складзе «Amtorg Trading Corporation»:

а) Сікорскі У. М.

б) Лукашоў К. І.

в) Белы У. А.

г) Пічэта У. І.

д) Сеўчанка А. Н.


Пад Статутам ААН пастаўлены таксама подпісы двух прафесароў старэйшага на Беларусі Універсітэта. Назавіце іх прозвішчы.

а) У. М. Перцаў

б) Ф. М. Шмыгаў

в) У. І. Пічэта

г) Я. Ф. Карскі

д) М. В. Доўнар-Запольскі

е) У. М. Ігнатоўскі
Назавіце прозвішча ўраджэнца Бкларусі, першага пасла Расійскай дзяржавы ў Японіі, прыбыўшага туды на фрэгаце «Палада» ў час кругасветнай вандроўкі:

а) А. А. Грамыка

б) А. Гурыновіч

в) І. А. Гашкевіч

г) Ул. Бонч-Бруевіч

Хто з вучоных-гісторыкаў БДУ прачытаў першы даклад на беларускай мове перад сябрамі таварыства гісторыі і старажытнасцей.

а) Я. Карскі

б) Шлюбскі

в) У. І. Пічэта

г) М. В. Доўнар-Запольскі

Якую нацыянальнасць па лініі бацькі ўказаў аднойчы у анкеце першы рэктар БДУ У. І. Пічэта:

а) серб


б) герцагавінец

в) баснісец

г) харват

д) украінец

е) беларус

ж) рускі


Хто з Нобелеўскіх лаурэатаў выказаў жаданне працаваць у БДУ у спецыяльным пісьме ў Беларусь:

а) Жарэс Алфёраў

б) І.А.Бунін

в) І.Бродскі

г) А.І.Салжаніцын

д) Альберт Эйнштэйн



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

  • ІІІ узровень