Зацветает «папараць–кветка» бгу в мировом образовательном пространстве в помощь студенту-первокурснику. Брошюра

Главная страница
Контакты

    Главная страница



Зацветает «папараць–кветка» бгу в мировом образовательном пространстве в помощь студенту-первокурснику. Брошюра



страница10/10
Дата19.08.2017
Размер2.29 Mb.
ТипПротокол


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

IV узровень.

Універсітэцкі гарадок


У дворыку універсітэцкага гарадка ўстаноўлены помнікі асветнікам зямлі беларускай:

а) С. Буднаму

б) Ф. Скарыне

в) У. І. Пічэту

г) А. Н. Сеўчанку

д) М. Гусоўскаму

е) А. Міцкевічу

ж) І. Дамейку

з) Я. Чачоту

і) К. Тураўскаму

к) Я. Коласу

л) Е. Полацкай

м) С. Полацкаму

н) М. Багдановічу

о) В. Цяпінскаму
Суаднесці ўклад у культуру, час, у які яны жылі, з імёнамі вядомых вучоных, асветнікаў зямлі беларускай. Адпаведныя лічбы запісаць з неабходнымі літарамі.

1) Ф. Скарына

2) К. Тураўскі

3) У.І. Пічэта

4) М.Гусоўскі

5) А. Міцкевіч, Ян Чачот, І. Дамейка

6) Я. Колас

7) С. Будны

8) В. Цяпінскі

9) Г. К. Жукаў

10) П.П. Савіцкі

11) А.Н. Сеўчанка

12) Е. Полацкая
а) Адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якую царква кананізавала ў святыя (1103 – 1167)

б) У 20-х гадах ХХ ст. выкладаў беларускую мову ў БДУ

в) Паэт-лацініст

г) Сябры-студэнты, «філаматы», «філарэты» Віленскага універсітэта

д) «Залатавусны»

е) Першадрукар, асветнік, гуманіст эпохі Адраджэння (пасля 1490 – 1551)

ж) Маршал, вядомы ваеннаначальнік, выкладаў у перадваенныя гады ваенную справу ў БДУ

з) Аўтар «Катэхізіса»

і) Перакладчык на беларускую мову «Евангелле»

к) Першы рэктар БДУ

л) Рэктар БДУ у гады Вялікай Айчыннай вайны

м) Рэктар БДУ у 50-60-я гг. ХХ стагоддзя


Першая кніга, якая з’явілася на землях усходніх славян:

а) «Біблія»

б) «Псалтыр»

в) «Малая падарожная кніжыца»

г) «Катэхізіс»
Хто надрукаваў першую кнігу, якая з’явілася на землях усходніх славян:

а) Ф. Скарына

б) М. Гусоўскі

в) С. Будны

г) К. Тураўскі
Дзе была надрукавана першая кніга, якая з’явілася на землях усходніх славян:

а) у Вільні

б) у Празе

в) у Нясвіжы

г) у Мінску
У якім годзе з’явілася кніга на землях усходніх славян:

а) 6 жніўня 1517 года

б) 1522 год

в) 1562 год

г) з 1517 па 1519 гг.
Першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі была заснавана:

а) Ф. Скарынай

б) С. Полацкім

в) Е. Полацкай

г) С. Будным
Першая друкарня на Беларусі была адкрыта:

а) у Нясвіжы

б) у Вільні

в) у Мінску

г) у Полацку
Першая беларуская кніга, надрукаваная ў першай беларускай друкарні:

а) «Катэхізіс» С. Буднага

б) «Евангелле» В. Цяпінскага

в) «Біблія» Ф. Скарыны

г) «Песня пра зубра» М. Гусоўскага
Першая беларуская кніга ў першай беларускай друкарні з’явілася:

а) у 1562 годзе

б) у 1917 годзе

в) 6 жніўня 1517 года

г) у 1522 годзе
М. Гусоўскі – аўтар паэмы «Песня пра зубра» (1523), якая напісана:

а) на стараславянскай мове

б) на лацінскай мове

в) на старабеларускай мове

г) на сучаснай беларускай мове
«Песня пра зубра» М. Гусоўскага напісана:

а) у Кракаве

б) у Падуі

в) у Рыме

г) у Полацку
Ефрасіння Полацкая —

а) «Нябесная апякунка зямлі беларускай»

б) Заснавальніца манастыроў (мужчынскага – у Сяльцы, жаночага)

в) Аўтар крыжа Ефрасінні Полацкай

г) Дачка полацкага князя Георгія Усяслававіча

д) Унучка славутага Усяслава Чарадзея

е) Ажыццявіла паломніцтва ў святую зямлю
Помнік студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны сімвалізуе:

а) універсітэцкі значок аб атрыманні вышэйшай адукацыі – ромб, які «рассечаны» вінтоўкай – адзнака распачатай, але не завершанай вучобы

б) аўтамат Калашнікава

в) мармуровую ленту Вялікай Перамогі

г) студэнцкі білет
«Светлай памяці тых, што ад роднага універсітэта пайшлі на свяшчэнную бітву з фашызмам і смерцю герояў палеглі ў змаганні, каб вечна свяціла над нашай радзімаю сонца свабоды». Гэта:

а) эпіграф кнігі «Памяць і слава. Беларускі дзяржаўны універсітэт у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945»

б) надпіс на Мемарыяльным знаку ў дворыку Універсітэцкага гарадка

в) верш універсітэцкага паэта

г) радкі пісьма студэнта БДУ з фронта
16. У арсенале творчых набыткаў каго з беларускіх паэтаў, які вучыўся і скончыў БДУ, маецца зборнік вершаў «Універсітэцкі гарадок»:

а) Пятрусь Броўка

б) Пятро Глебка

в) Уладзімір Карызна

г) Анатоль Вярцінскі

д) Мікола Аўрамчык

е) Васіль Зуёнак

ж) Міхась Стральцоў

з) Яўгенія Янішчыц
V узровень.

Аспірант — «студент-сверхсрочник»

«Навучанне – гэта тое, што засталося пасля таго,
як ты забыўся ўсё, чаму цябе вучылі».
Да каго звяртаўся А.С. Пушкін у вядомым выслоўі (тэкст прыводзіцца цалкам) «Здравствуй, племя младое, незнакомое! Не я увижу твой могучий поздний возраст, когда перерастешь моих знакомцев и старую главу их заслонишь от глаз прохожего».

а) Да маладога сасонніка, які вырас на яго вачах

б) Да выпускнікоў ліцэя ў Царскім Сяле

в) Да сяброў-ліцэістаў

г) Да студэнтаў

д) Да дзяцей дамачадцаў


Радкі з песні: «Чыжык-пыжык! Дзе ты быў?» адносяцца:

а) Да выхаванцаў вучылішча правазнаўства на Мойцы ў Санкт-Пецярбурзе з-за таго, што яны насілі стракатае адзенне

б) Да лайдакаватых студэнтаў

в) Да гарадскіх бамжоў у Старым і Новым Свеце

г) Да «генералаў пясчаных кар’ераў»
Аб’яднанне студэнтаў-беларусаў ва універсітэце горада Пецярбурга ў XIX стагоддзі называлася:

а) «Крывіцкі вазок»

б) «Палачане»

в) «Дрыгавічы»

г) «Радзімічы»
Каму належыць выраз: «Паэтам можаш ты не быць, грамадзянінам быць павінен»:

а) Петрусю Броўку

б) А.С. Пушкіну

в) М. Някрасаву

г) П. Панчанку
Чаму закіпеўшы шкляны посуд з вадой адразу не абпальвае, калі яго ўзяць знізу ў рукі?

а) У ім двайное дно

б) Са спецыяльнага шкла

в) Кіпенне адбываеца толькі зверху

г) падмешаны спецыяльны раствор
Назавіце імя па бацьку Таццяны Ларынай з рамана А.С. Пушкіна «Яўгеній Анегін»:

а) Дзмітрыеўна

б) Георгіеўна

в) Геранімаўна

г) Апалінар’еўна

д) Ферапонтаўна

е) Пафнуцьеўна
Завяршыце фразу: «Спытаць напалавіну _____________» (выберыце варыянт)

а) Здаць іспыт

б) Даведацца

в) Завяршыць навучанне

г) Угадаць
Суаднясіце паасобныя жартоўныя «знакавыя» сюжэты, крылатыя выслоўі з адпаведнымі факультэтамі:

1. «Той не матэматык, хто лічыць, што 2 х 2 = 4»

2. «Калі людзі выстраіліся ланцужком – гэта экспедыцыя»

3. «Няма прыгажосці ў пустыні, яна ў душы араба»

4. «пи΄щи – пищи΄»

«фторнек – вторник»

«за΄мок - замок΄»

5. «Філалагіні – усе багіні»

6. «Факультэт Паўла Мандрыка, Іванова»

7. «Шушынскае», «Роща», «Гай», «Шчомысліца»

8. «Если я мыслю, значит существую»

9. «Ветру и солнцу брат»

10. «Трое суток не спать, трое суток шагать, ради нескольких…»

11. «С милым рай и в шалаше, если милый атташе»

12. «Закон, что столб, перепрыгнуть нельзя, но обойти можно, если хорошо учиться…» (из студенческого фольклора)

13. «Мы умных делаем богатыми, а богатых — умными»

14. «Раствори»… мне окошко
а. Філфак

б. Мехмат

в. Геафак

г. Біяфак

д. Хімфак

е. Фізічны факультэт

ж. Журфак

з. Гістарычны факультэт

і. Юрыдычны факультэт

к.ФМО


л. ФПМІ (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі)

м. Эканамічны факультэт

н.ФФСН

о. Ф-т радыёфізікі і электронікі



Пералічыце пісьменнікаў, якія займаліся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ:

1. М. Зарэцкі 9. С. Дарожны

2. А. Дудар 10. Т. Кляшторны

3. А. Александровіч 11. М. Хведаровіч

4. К. Крапіва 12. В. Казлоўскі

5. М. Чарнушэвіч 13. А. Фамін

6. П. Глебка 14. П. Броўка

7. М. Лужанін 15. А. Звонак

8. П. Трус
Каму з маладых пісьменнікаў дапамог абраць жыццёвую дарогу, звязаную з універсітэтам, Якуб Колас:

а) Паўлюку Трусу

б) Петрусю Броўку

в) Міхасю Чароту

г) Пятру Глебку
Якая думка, на ваш погляд, закладзена ў выказванні паэта Я. Баратынскага, які сцвярджаў: «Талент – гэта даручэнне ад Бога»:

Адказнасць перад народам

Адказнасць перад самім сабой

Уменне рэлізаваць свой талент

Жаданне не расстраціць талент на дробязі

Магчымасць быць не падобным да іншых

Магчымасць ганарыцца

Усведамленне таго, што Табе дадзены вялікія задаткі,


каб паслужыць свайму народу і краіне
Міжнародная дзейнасць універсітэта ў 60 – 80-ыя гады. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з:

а) 70-цю ВНУ свету

б) 20-цю ВНУ свету

в) 30-цю ВНУ свету

г) 50-цю ВНУ свету
Спартыўныя дасягненні БДУзвязаны з развіццём наступных відаў спорту (абвесці кружочкам правільныя адказы)

а) хакея е) лёгкай атлетыкі

б) футбола ж) цяжкай атлетыкі

в) дзю-до з) зімніх відаў спорту (лыжы)

г) плавання і) грэка-рымская барацьба

д) валейбола к) шахмат


Пазначце правільныя адказы.

Ва універсітэце ўстаноўлены ганаровыя званні

а) «Ганаровы прафесар БДУ»

б) «Вечны студэнт»

в) «Выдатнік БДУ»

г) «Актывіст БДУ»

д) «Студэнцкі лідэр»
Вучоныя БДУ удзельнічалі ў ажыццяўленні запуску касмічных караблёў

а) «Саюз» (СССР) – «Апалон» (ЗША) – 70-ыя гады ХХ ст.

б) «Луна-9», «Луна-10» – 60 – 70-ыя гг. ХХ ст.

в) З касманаўтам Уладзімірам Кавалёнкам

г) З касманаўтам Пятром Клімуком

д) «Міжнароднай касмічнай станцыі «Усход»


Вучоныя БДУ удзельнічалі у ажыццяўленні лазернай лакацыі:

а) Месяца

б)Венеры

в) Марса


г) Юпітэра
З якога часу дзейнічае новая рэдакцыя «Статута Беларускага дзяржаўнага універсітэта», які зацвердзіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка:

а) з 2005 года

б) з 2006 года

в) з 2007 года

Якія спецыялізаваныя цэнтры, установы, прадпрыемствы маюцца ва універсітэце:

а) Вучэбна-вытворчае унітарнае прадпрыемства «Шчомысліца»

б) Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Брыганціна»

в) Вучэбна-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ»

г) Вытворчае унітарнае прадпрыемства «Канструктарскае бюро спецыяльнай тэхнікі»

д) Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемтсва «Актыў БДУ»

е) Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Унідрагмет БДУ»
Абвесці кружочкам правільныя адказы.

Навукова-даследчыя цэнтры БДУ. Гэта:

а) Навукова-даследчая установа «Нацыянальны навукова-вучэбны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій» БДУ

б) Установа «Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынга азонасферы»

в) Навуковая установа «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека»

г) Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў

д) Псіхалагічная служба БДУ
У апошнія гады адкрыты ў БДУ

а) Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ

б) Інстытут сістэмных даследаванняў праблем моладзі і адукацыі БДУ

в) Дзяржаўная установа адукацыі «Інстытут бізнеса і менеджмента тэхналогій» БДУ


У 1773 г. Ватыканам быў скасаваны ордэн езуітаў, неўзабаве на беларускіх землях утварылася Адукацыйная камісія, якая стала:

а) зародкам першай ВНУ на Беларусі

б) асновай для стварэння НАН Беларусі

в) правобразам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

г) падмуркам для ўтварэння Віленскага універсітэта
У 1922 годзе з удзелам вучоных БДУ у Мінску адкрыты Інбелкульт (Інстытут беларускай культуры). На базе Інбелкульта ў 1929 годзе ўтварылася:

а) Мінітэрства культуры Рэспублікі Беларусь

б) Дзяржаўная публічная бібліятэка

в) Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацства

г) БДТ–1, БДТ–2

д) Акадэмія навук Беларусі


Калі ўзніклі першыя студэнцкія будаўнічыя атрады (СБА) у БДУ.

а) 60-ыя гады

б) 30-я гады

в) 90-я гады

г) пачатак 2000 года
Назавіце калектывы мастацкай самадзейнасці БДУ, якія носяць званне «народны»:

а) Студэнцкая харавая капэла

б) Ансамбль танца «Крыжачок»

в) Хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў «Родніца»

г) Фальклорны ансамбль «Тутэйшая шляхта»

д) Фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш»

е) Аркестр народных інструментаў

ж) Дзіцячы ансамбль танца «Літарынка»

з) Тэатр-студыя «На філфаку»

і) Студэнцкі тэатр «На балконе»


У якой мясцовасці размешчаны спартыўна-аздараўленчы комплекс (СОК) «Брыганціна» БДУ:

а) На возеры Нарач

б) У лясным масіве бліз пасёлка Радашковічы

в) У Шчомысліцы

г) На Мінскім моры
Прадпрыемствы, створаныя з удзелам БДУ:

а) «Радыё БДУ»

б) «Альфарадыё»

в) «Мінская хваля»

г) «Студэнці мерыдыян»

д) «На студэнцкай хвалі»


Колькі разоў, дзякуючы студэнтам-спартсменам БДУ, уздымаўся дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь за ўсю суверэнную гісторыю на чампіянатах Еўропы і свету, на Алімпійскіх гульнях:

а) адзін раз

б) звыш 20

в) звыш 100

г) два разы

д) тры разы


Хто з аспірантаў БДУ заваяваў першы медаль на Алімпійскіх гульнях:

а) Уладзімір Гараеў

б) Сяргей Ліштван

в) Аляксандр Мядзведзь

г) Марыя Іткіна

д) Камандор Маджыдаў


Які факультэт закончыў першы прызёр Алімпійскіх гульняў

а) хімічны

б) фізічны

в) філалагічны

г) механіка-матэматычны
Хто са студэнтаў БДУ упершыню заваяваў шостае месца на конкурсе песні «Еўрабачанне»

а) Паліна Смолава

б) Анжаліка Агурбаш

в) Дзмітрый Калдун

г) Пётр Ялфімаў

д) Карыяна


31. Чым праславіліся ў свеце нашы землякі, вядомыя вучоныя? Суаднясіце прозвішчы і адказы.

1. Мікалай Судзілоўскі

2. Восіп Кавалеўскі

3. Сімяон Полацкі

4. Казімір Семяновіч

5. Якуб Наркевіч-Йодка

6. Зігмунд Монстка

7. Барыс Кот

8. Павел Сухі

а) Прэзідэнт Гавайскіх астравоў

б) Аўтар «Краткой грамматики монгольского книжного языка» «Монгольской хрестоматии»

в) Настаўнік дзяцей расійскага цара Аляксея Міхайлавіча

г) вынаходнік шматступенчатай ракеты

д) вынаходнік электраграфіі і бязпровалачнай перадачы

е) нацыянальны герой Грэцыі, будаўнік алімпійскай арэны для Першай Алімпіяды 1896 года ў Афінах.

ж) адзін з заснавальнікаў амерыканскай астранаўтыкі

з) славуты авіяканструктар
32. Назавіце імёны сусветнавядомых вучоных, ураджэнцаў Беларусі, чые навуковыя даследаванні адзначаны самай высокай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй:

а) Шэлдан Глешаў (Глухоўскі) — вядомы амерыканскі фізік-тэарэтык, правадзейны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША

б) Ілья Прыгожын — правадзейны член Бельгійскай Акадэміі навук, дырэктар Міжнароднага інстытута фізікі і хіміі, замежны член НАН Беларусі

в) Жарэс Алфёраў — віцэ-прэзідэнт Расейскай акадэміі навук, замежны член НАН Беларусі

г) Якаў Громер — фізік, ядзершчык, вучань Альберта Эйнштэйна, прафесар БДУ з 1931 года
33. У якім горадзе на Беларусі служыў у войску і камандаваў гусарскім палком легендарны Карл Фрыдрых Іеранім барон Мюнхаўзен ауф Бодэнвердэр?

а) у Мінску

б) у Віцебску

в) у Магілёве

г) у Гродна
34. Хто з пісьменнікаў Беларусі з'яўляецца аўтарам вядомай песні, якая ў перакладзе рускага паэта Л. Трэфалева, стала народнай «Ямщик» («Когда я на почте служил ямщиком…»):

а) Ян Чачот

б) Уладзіслаў Сыракомля

в) Вінцэсь Каратынскі

г) Ян Баршчэўскі
35. Дзе нарадзіўся самы высокі чалавек на нашай планеце, Фёдар Махноў (1878 г. нар.) рост якога быў каля трох метраў (285 сантыметраў), які гнуў падковы, закручваў металічныя пруты, а ў ботах якога маленькія дзеці хаваліся з галавой

а) вёска Глыбокае ў Глыбоцкім раёне на Віцебшчыне

б) вёска Старое Сяло пад Віцебскам

в) мястэчка Любань на Міншчыне

г) вёска Шапялевічы Круглянскага р-на на Магілёўшчыне
Геніяльны Ф.М. Дастаеўскі, родавае гняздо якога знаходзілася тут, на Беларусі, вызначаючы асноўную мэту і змест мастацтва слова, гаварыў: «Калі б закончылася зямля, і спыталіся там, дзе-небудзь, людзей: «Што вы, ці зразумелі ваша жыццё на зямлі і што вы аб ім заключылі?» – дык чалавек мог бы моўчкі падаць кнігу:

«Вось маё заключэнне аб жыцці, ці можаце вы за яго судзіць мяне?»

(адказ уключае 9 літар, запішыце назву кнігі)
Якія тры дары маладосці адзначаў першы народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас на сустрэчы са студэнтамі ў пасланні «Сябрам-студэнтам», надрукаваным у газеце «Беларускі універсітэт» 15 лістапада 1952 года:

а) «Ваша маладосць»

б) «Прасторныя, шырокія дарогі ў жыццё»

в) «Ваш уклад у навуку, у паэзію, у мастацтва, у справу будаўніцтва...»

г) «Залаты дар мірнага пасляваеннага жыцця»

д) «Зорны час выбару самастойнага шляху»



е) «Каханне, вучоба, грамадская дзейнасць»




1   2   3   4   5   6   7   8   9   10